Стала добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садку праводзіць Калядкі,якія прайшлі 13 студзеня. Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаемства дзяцей са старажытнымі традыцыямі і абрадамі, выхавання пачуцця згуртаванасці,дружбы,радасці зносін.
Выхаванцы актыўна прымалі ўдзел у святках: спявалі калядкі,чыталі вершы, танцавалі, гулялі на музычных інструментах,удзельнічалі ў гульнях "Го -го -го каза".Гучанне беларускай народнай музыкі стварала асаблівы святочны настрой і напаўняла "Каляду" казачнай атмасферай.
Святкаванне Калядак не толькі прынеслі радасць выхаванцам,але і дала ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа,самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.







