Зіма прыйшла на Беларусь. Сыпле, сыпле снег,шчыльна ўкрываючы зямлю белым покрывам. Гэта вельмі вяселая і цікавая пара для дзяцей. Калі,як не зімой, можна блізка пабачыць некаторых птушак. І не толькі пабачыць ,але і падкарміць, дапамагчы ім у халодную пару года. Нашыя выхаванцы разам з бацькамі змайстравалі кармушкі для птушак, развесілі іх на дрэвах. Кожны дзень разам з дарослымі дзеці сыплюць зярняткі і белы хлеб на кармушкі. І ведаюць -чым нельга карміць птушак.
Вось праз такія простыя дзеянні выхоўваюцца ў дзяцей цікавасць да прыроды, жаданне яе берагчы.




