Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Пазнаем Беларусь разам

Адным з галоўных дасягненняў у перыяд дашкольнага дзяцінства з’яўляецца авалоданне мовай. Першыя маўленчыя навыкі дзіця атрымлівае ў сям’і. Грамадскае дашкольнае выхаванне, з’яўляючыся першым звяном агульнай адукацыйнай сістэмы, закладвае асновы моўнай культуры асобы. 

Мова—гэта не толькі сродак сацыяльнага ўзаемадзеяння, намінацыі рэчаіснасці,прылада інтэлектуальнай дзейнасці, рэфлексіі, самавыяўлення, самарэгуляцыі і сацыялізацыі асобы, але і ўвасабленне культурных і гістарычных каштоўнасцей народа.

Мова таксама выступае асноўным механізмам этнагенезу (прыналежнасць пры нараджэнні да якой-небудзь нацыі), дзе за ёй замацоўваецца сігніфікатыўная функцыя, інакш кажучы, мова служыць знакам для нацыянальнай ідэнтыфікацыі. 

Працэс авалодання дзіцём мовай вельмі складаны, што абумоўлівае патрэбу ў педагагічным кіраванні, заснаваным на грунтоўным навуковым псіхолага-педагагічным падыходзе. Унікальнасць і складанасць моўнай сітуацыі, якая характарызуецца функцыянаваннем у рэспубліцы беларуска-рускага блізкароднаснага білінгвізму, патрабуе пэўнай спецыфічнай арганізацыі выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з неабходнасцю засваення дзвюх моў.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садку адбываецца у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi:

Арганізацыя адукацыйнага працэсу на беларускай мове ў дашкольных установах.

У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэсублікі Беларусь аб адукацыі,  мову  навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзянам на выбар мовы навучання і выхавання забяспечвае развіццё сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай мовы. 

Працэдура прадастаўлення месца у дашкольнай установе прадугледжвае як магчымасць пастаноўкі на улік дзіцяці, які мае патрэбу ў дашкольнай установе, так і атрыманне накіравання ў дашкольную ўстанову непасрэдна ў дзень звяртання ў аддзел  па адукацыі,  законнага прадстаўніка непаўналетняга (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 №200 са зменамі і дапаўненнямі, пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2011 №234). Пры гэтым законны прадстаўнік дзіцяці мае права звярнуцца з пісьмовай заявай на беларускай мове ці выказаць сваё пажаданне ў вуснай форме, вызначыўшы мову яго навучання.  

З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх, установы дашкольнай адукацыі могуць фарміраваць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей пры фарміраванні асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі, ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове. 

Арганізацыя адукацыйнага працэсу па вывучэнню беларускай мовы рэгламентуецца нарматыўнымі прававымі актамі ў сферы дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца ў адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Далучэнне дзяцей да роднай мовы

Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.

Праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры, да роднай мовы набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай, сваёй роднай мовай. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзіцяці да этнакультурных нацыянальных каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю  адносіцца да  стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

Белорусские сайты,которые смогут помочь в воспитании,развитии и обучении наших  с Вами детей.

1. "Вясёлка"  - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў http://www.veselka.by/ 

2. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФПраект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі.

Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове. http://kazki.unicef.by/ 

3. Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei 

4. Казкi беларускiя.  Вось что гавораць пра сайт яго распрацоушчыкi:"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі.  Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"http://kazki.unicef.by/ 

Вывучаем разам беларускую мову

раскрыть » / « свернуть

Развіваючае відэа для дзяцей

раскрыть » / « свернуть

Цацкi ў беларускай народнай педагогiцы

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта